Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Вопрос для родителей: Как Вы думаете, с какой целью в школах введен деловой стиль одежды?
Всего 207 человек
Голосование
Вопрос для родителей: Как Вы думаете, в какой одежде Вашим детям было бы удобно посещать занятия?
Всего 217 человек
Голосование
Вопрос для родителей: Хотели бы Вы, чтобы в нашей школе была введена единая школьная форма?
Всего 231 человек

Як пісаць пераказ

Дата: 31 мая в 23:50

1. Падчас першага чытання тэксту звярніце увагу на яго моўныя асаблівасці, структуру. Трэба пастарацца вылучыць мастацкія сродкі. Самае важнае зразумець - што хацеў сказаць аўтар? Падчас першага прачытання тэксту звычайна не рэкамендуюць што-небудзь пісаць, а вось пасля - запісаць асноўныя, ключавыя словы і словазлучэнні для раскрыцця асноўнай думкі, прычым пакідаць паміж імі вялікую пустую прастору, каб потым можна было ўпісаць яшчэ. Адразу вызначце стыль (мастацкі, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, гутарковы). Частай памылкай з'яўляецца менавіта змена стылю пры напісанні пераказу.

!!! Калі пачуеце незразумелыя словы, абавязкова высветліце іх значэнне  (практыка паказвае, што ў словах, значэнне якіх невядома,  робяцца памылкі).

2. Наступнай важнай задачай з'яўляецца вызначэнне тыпу маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне. Пры апісанні вызначце прадмет і яго прыкметы, якія выбраны аўтарам як характэрныя. Калі гэта апавяданне, то як пачынаюцца падзеі, якая кульмінацыя (самае напружанае сюжэтнае дзеянне) і развязка. Пры разважанні неабходна дакладна выявіць тэзіс, доказы і выснову.

3. Пасля першага праслухоўвання можаце накідаць план тэксту. Чым падрабязней ён будзе, тым лягчэй вам  будзе аднавіць зыходны змест. Дзякуючы плану будуецца лагічная схема пісьмовай працы.

!!! Не трэба:

–     старацца запісаць як мага больш слоў, словазлучэнняў, сказаў, бо гэта парушае цэльнасць успрымання;

–     намагацца запомніць складаныя сінтаксічныя канструкцыі.

4. Галоўная мэта другога праслухоўвання - канкрэтызацыя першапачатковых уражанняў. Запішыце ключавыя словы і словазлучэнні, пастарайцеся прасачыць развіццё кожнай мікратэмы. У пакінутыя пустоты ўпішыце словы, якія будуць удакладняць змест. Пасля завяршэння паўторнага чытання прыступайце да напісання чарнавога варыянту  пераказу.

5. Пры напісанні тэксту абавязкова выкарыстоўвайце мастацкія  абароты і эпітэты. Адной з самых распаўсюджаных памылак у напісанні пераказу лічыцца паўтор адных і тых жа слоў. Каб пазбегнуць гэтай непрыемнасці, уважліва перачытайце напісаны тэкст і замяніце словы, якія паўтараюцца, сінонімамі, а таксама выключыце лішнія словазлучэнні .

6. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні. Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка обо ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўляйце словы. Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).

7. Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам. Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое–небудзь слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік. 

Звярніце ўвагу на:

  • правапіс о, э, а (ы), а таксама е, ё, я
  • напісанне прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў;
  • ужыванне часціц не, ні;
  • напісанне часціцы не з рознымі часцінамі мовы;
  • напісанне прыназоўнікаў (прыназоўніка с не бывае).

Для таго, каб правільна паставіць знак прыпынку, трэба высветліць яго ролю ў сказе (раздзяляе аднародныыя члены, часткі простага сказа, ставіцца на месцы пропуску выказніка і г.д.).  Злучнікі, якія сустракаюцца ў тэксце, - гэта своеасаблівыя “падказчыкі”, якія дапамогуць у прыняцці правільнага рашэння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.