21 лютага ў Першамайскай СШ Дзень быў прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Мерапрыемствы прайшлі цікава і займальна.
З самай раніцы вучні VIII класа сустракалі настаўнікаў і дзяцей у фае школы. Была праведзена акцыя “Прывітайся па-беларуску. Усміхніся. Атрымай падарунак”
Вучні ўсіх класаў прынялі ўдзел у акцыі “Далучы сваю далонь”. А вучні старэйшых класаў (VIII-XI кл.) напісалі камплімент роднай мове.
З вучнямі VII класа праведзены “Моўны турнір”, які прайшоў займальна, весела. Лепшыя знаўцы мовы атрымалі прызы.